Skip to content

Latest commit

 

History

History
79 lines (44 loc) · 17 KB

shto_takoe_supolnasts.md

File metadata and controls

79 lines (44 loc) · 17 KB

Што такое супольнасць і раўнапраўнае супрацоўніцтва?

Супольнасць – гэта аб'яднанне людзей з агульнымі прынцыпамі і інтарэсамі. Супольнасці бываюць рознымі – мясцовыя (агульнае – тэрыторыя), прафесіянальныя (агульнае – асноўны занятак чалавека). Ключавым тут з“яўляецца наяўнасць Агульнага – тое, што зразумела і падзяляецца ўдзельнікамі суполкі. Як можна акрэсліць, што агульнага ў суполкі кінафестывалю? Гэта – любоў да кіно. То бок калі ў чалавека ёсьць інтарэс у кіно, патэнцыйна ён удзельнік такой суполкі.

Разам з тым, гэта занадта агульны інтарэс, і сюды ужо дадаюцца другасныя фактары – узрост, прынцыпы працы (стараемся пазбягаць іерархіі, ратырваць лідараў, прымаць рашэнні кансэнсусам, вырашаць канфлікты шляхам дыялогу, пазбягаць выключэння людзей з-за асабістай непрыязні). Агульнае і другасныя фактары даюць магчымасць хутка вызначыць: чалавек у нашым карасе (зноска что такое карас) ці не.

##Шлях чалавека ў суполцы

Трэба разумець, чаму людям трэба супольнасць. Чалавек – істота сацыяльная, таму рэалізавацца і развівацца яна можа толькі разам з іншымі людзьмі, у пэўным асяроддзі. Наяўнасць колькі людзей з падобнымі думкамі, праблемамі дазваляюць лепш разумець наваколле і вырашаць праблемы рэчаіснасці, маючы доступ да калектыўнага розуму ды дыялогу, як сродка рэфлексіі над тым, што ёсьць.

Развіццё – працэс не лінейны, ён складаецца з перыяду назапашвання вопыту і перыяду яго пераасэнсавання. Калі глядзець на сучаснага чалавека постсавецкай краіны – то у 20 – 24 гэты чалавек спрабуе сысці з бацькоўскага дому, жыць самастойна. Пасля паўстае праблема прафесійнага развіцця, выкліку адаптацыі да прафесіянальнай супольнасці, арганізацыі ўласнага часу, распрацоўкі стратэгіі прафесійнага росту, асэнсавання іерархіі і свайго месца у ім. Пасля гэтага будзе сямейная адаптацыя, шэраг крызісаў 30 і 40 год. Трошкі спрошчаны і агульнены шлях чалавека, у рэчаіснасці ўсё нашмат складаней.

Варта разумець, што здольнасць чалавека працаваць у калектыве – гэта не тое, што дано з нараджэння, гэтаму варта вучыцца.

Адзін са шляхоў – жорсткая іерархічнасць, як вынік – падпарадкаванне і падаўленне творчага пачатку, чалавечага жадання адаптацыі асяроддзя, перапрацоўкі яго у нешта свае, жывое, змененае уласнымі рукамі. Плюсам дадзенага падыходу з'яўляецца лепшая эфектыўнасць у стрэсавых сітуацыях і выпадку небяспек. У доўгатэрміновай перспектыве і без фактараў рызыкі - менш эфектыўны за другі.

Другі шлях – гэта гарызантальныя сувязі, больш жывыя, натуральныя, якія здольныя дапамагчы творчаму імпэту і пераадольваць адчужаннасць як паміж людзьмі, так паміж чалавекам і працай. Недахопам працы ў калектыве з гарызантальнымі сувязімі – цяжкасць у масштабаванні памераў калектыву. З колькасцю людзей колькасць сувязяў паміж імі расце ў геаметрычнай прагрэсіі, што выклікае патрэбу ў большай колькасці часу на камунікацыю. Гэта прыводзіць да таго, што людзі, замест таго каб працаваць над нечым, вымушаны бясконца камунікаваць, дамаўляцца, вырашаць канфлікты.

Таму у рэчаіснасці адбываецца камбінаванне у рознай ступені двух шляхоў. Для маленькіх суполак лепш працуюць гарызантальныя сувязі.З ростам і развіццём суполка змяняецца, і найлепшым варыянтам з'яўляецца яе невялікая структурызацыя, узнекненне унутры пэўнай іерархічнасці.

Супольнасць з раўнапраўным супрацоўніцтвам дазваляе чалавеку вельмі хутка далучыцца да яе і пачаць працаваць у калектыве.

Калі разглядаць фестываль, людзі вельмі хутка асвойваюцца і пачынаюць дапамагаць. Дапамога спачатку – гэта ўключэнне ў жыццё фесту. Людзі па трошкі вывучаюць кантэкст, як адбываецца камунікацыя, прымаюцца рашэнні, якая бывце праца, як яе рабіць, бо важна не толькі тое, што ты робіш сам, а як гэта будзе выкарыстана іншым чалавекам.

Спачатку у фестывалі не было іерархіі, існавала выключна гарызантальная сістэма. Ці не, не так – людзей было так мала, што ўсе спілкаваліся з аўтарам ідэі (Александрам Мартынюком). Пасля людзі усё далучаліся і далучаліся. Калі іх стала 5-6 - былі створаны умовы, пры якіх сталі магчымыя гарызантальныя сувязі. Далей, калі группа вырасла да 20 чалавек прыйшлося ўвесці мінімальную іерархію, пластычную і накіраваную на вынік, каб абмяжаваць бясконцы паток камунікацыі.

Такім чынам, чалавек лёгка уваходзіць, таму што ёсьць праца. З часам ён разумее як варта працаваць, усвядомлівае структуру. Пасля з'яўляецца жаданне самарэалізацыі – паспрабаваць выканаць вялікі кавалак працы самастойна, бяручы асноўную адказнасць на сябе.

Пасля таго, як чалавек адпрацуе уласныя жаданні, самастойнасць, ён перастае цягнуць коўдру на сябе. Ён пачынае разумець, як дапамагаць супольнасці, а не толькі сабе – яна ці ён дапамагае з інфраструктурай – праводзіць адукацыйныя сустрэчы, дапамагае з вырашэннем канфліктаў, сама становіцца прыкладам, як трэба працаваць, заводзіць патрэбныя і зразумелыя звычкі ў калектыве.

Гэта развіццё адбываецца перш за усё на асабістым узроўне і датычыцца любога чалавека у любым накірунку дзейнасці. Фестываль гэта кіно, ці IT праект, альбо навуковая праца.

##Умовы для супольнасці

Для сучаснай электроннай супольнасці, можна вылучыць наступныя умовы:

  • наяўнасць аднаго «афіцыйнага» месца камунікацыі, дзе робяцца усе асноўныя і крытычныя абвесткі, вядуцца дыскусіі, акрэсліваюцца і вырашаюцца праблемы, даюцца статусы па зробленай справе. Варта памятаць, што кожны павінен мець магчымасць далучыцца да гэтай камунікацыі, мець магчымасць хаця б назіраць за дзейнасцю суполкі. Прыклад – імейл рассылка, форум, группа у фейсбуку.

  • існаванне дадатковых каналаў камунікацыі, больш хуткіх ці больш марудных. Галоўнае не забываць, што яны «дадатковыя». Як прыклад – гэта чат у месенджэрах (скайп чат, вк чат і гд) ці трэла дошка онлайн

  • сродак прыняцца рашэнняў. Гэта - ці сход, ці рашэнне аднаго чалвека, ці нейкае галасаванне. Галоўнае, каб людзі разумелі, як рашэнне можа быць прынята.

У фестывальным жыцці мы звычайна выдзяляем мелкія справы і крупныя, якія датычаць кожнага. Мелкія вырашаюцца на лакальным узроўні (каардынатарамі групы, ці чалавек асабіста сам прыме рашэнне), рашэнне можа быць прынята пасля кансультацый з іншымі удзельнікамі па адным з “афіцыйных” каналаў. Вялікія пытанні спачатку абмяркоўваюцца, пасля чаго становіцца бачны кантэкст і дэталі, меркаванне розных людзей. Пасля калі пытанне неістотнае, адбываеца галасаванне

  • месца для абмену вопытам. Важна, каб людзі унутры супольнасці маглі абменьвацца досведам, думкамі. Звычайна гэта ці рэгулярныя сустрэчы, ці семінары (фармальныя ці не). Тут галоўнае, што такіе мерапрыемствы накіраваны на саму супольнасць, на ўдзельніваў, а не на абстактную публіку.

  • шляхі вырашэння канфліктаў. Калі суполка доўга існуе ці расце, у ёй узнікаюць канфлікты - несупадзенны культур, носьбітамі якой удзельнікі з’яўляюцца (не толькі нацыянальнае, маецца хутчэй за усе культура прафесійнае ці нейкай страты грамадства альбо іншай вялікай доўгаіснуючай группы), крызіс развіцця асобы, які выліваецца у публічнай сферы, праблемы роста самой суполкі. Канфлікты - непазбежная з’ява у жывой супольнасці, таму варта мець механізм іх вырашэння. У спм мы карысталіся loomio, каб убачыць меркаванне людзей, а таксама стараліся выкарыстоўваць кансэнсус для большасці пытанняў, каб раней падымаць схаваныя канфлікты. Трэба дадаць, што у такіх нефармальных супольнасцях, існуюць людзі з аўтарытэтам, да меркавання якіх амаль усе прыслухоўваюцца (не факт, што будуць рабіць як сказалі, але меркаванне прымуць ва увагу). Такія людзі таксама могуць дапамагаць разраджаць абстаноўку загадзя, і важна не ігнараваць канфліктныя сітуацыі, а спрабаваць разабрацца і рацыяналізаваць іх.

  • магчымасць стасункаў як шляхам працы, так і менш фармальныя Варта не забываць, што суполнасць, якая робіць нейкія цікавыя праекты, жыве не толькі працай над імі, але і проста камунікацыяй з людзьмі. Гэта бадай што не самы галоўны матыватар (што не дзіўна, бо мы вучымся і развіваемся праз стасункі з самімі сабой і рэчаіснасцю). Нефармальныя стасункі - гэта напрыклад вечарыны (з добрай музыкай і танцамі на сталах), сумесныя паходы у кіно, на нейкія мерапрыества, вандроўкі, заняткі спортам, ці проста незвыклая актыўнасць

  • магчымасць далучацца іншым людзям Суполнасць, асабліва вельмі сяброўская, мае тэнденцыю да сама закрыцця.

##Адчыненая суполка

Асяроддзе сучаснай Беларусі - вельмі цяжкае для пошуку сябе. Гэта ці групы з жорсткай сістэмай правіл (кар’ера, эліта, бізнес), ці змаргалізаваныя групы, дзе асновай камунікацыі выступае алкаголь ці наркотыкі.

У такіх жорсткіх межах вельмі цяжка развіваць творчасць, канструктыўна камунікаваць, вучыцца размаўляць, выбудоўваць нешта цікавае у выніку спантаннага працэсу.

Таму вельмі важна наяўнасць адчыненых супольнасцяў, якія дазваляюць быць уключаным у групу свабоднай ад іерархічнасці і пры гэтым не ужываць алкаголь ці наркотыкі.

Адчыненая суполка дазваляе сваім удзельнікам займацца самаразвіццём, атрымліваць навыкі гуртавання вакол праекта, ідэй, прынцыпаў. Адчыненая суполка аказваецца кропкай росту, асяроддзем якое па першае, можа само сябе паўтараць з часам (бо удзельнікі ведаюць як рабіць асноўныя справы суполкі), а па другое, можа знаходзіць магчымасці для росту.

Адчыненая суполка - гэта суполка

  • да якой лёгка і зразумела далучыцца
  • рашэнні прымаюцца празрыста і зразумела
  • можна свабодная паглядзець чым займаецца суполка

Вельмі важную ролю у адчыненай суполкі адыгрывае адчынены аргкамітэт - то бок магчымасць убачыць як вырашаюцца асноўныя пытанні: шукаецца памяшканне, збіраюцца грошы, сазываецца сабранне і якія пытанні там вырашаюцца і як пасля рашэнні ператвараюцца ў дзейнасць.